Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве памерла 33-гадовая грамадзкая актывістка Вольга Жураўлёва


Фота Вольгі Жураўлёвай з архіву Свабоды, 2014 год
Фота Вольгі Жураўлёвай з архіву Свабоды, 2014 год

Пра гэта расказалі ў сацсетках яе сябры. Вольга памерла 15 красавіка, але вядома пра гэта стала толькі цяпер. Прычына сьмерці не паведамляецца.

З 2006 году Вольга Жураўлёва (Капланоўская) ўдзельнічала ў дэмакратычным руху, уваходзіла ў аб’яднаньні «Зубр», «Малады Фронт», «Альтэрнатыва», «Гавары праўду». Яе неаднаразова затрымлівалі на розных акцыях: напрыклад, 2006-м – за ўдзел у акцыі памяці Юрыя Захаранкі.

У 2014 яна выйшла на адзіночны пікет з плякатам «Сьмерць крамлёўскім акупантам» на Кастрычніцкую плошчу ў Менску, за што яе аштрафавалі на 750 тысяч рублёў. «Бо я нязгодная з тым, што Крэмль правакуе вайну ва Ўкраіне, – патлумачыла тады Вольга журналістам Свабоды сваю акцыю. – І плюс у той дзень было падпісаньне дамовы аб ЭАЭС, а я лічу, што нам трэба ад яго трымацца далей. Наша краіна павінна заставацца незалежнай!»

Штраф за плякат «Сьмерць крамлёўскім акупантам!»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:28 0:00


На пікет яна выйшла разам з малалетнім сынам, яго тады забралі ў пастарунак разам зь ёй.

9 жніўня 2020 Вольга Жураўлёва выходзіла на акцыю пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў у Жодзіне. Падчас канфліктнай сытуацыі з сілавікамі зламала руку, расказваюць яе сябры. Пазьней трапіла пад увагу ўладаў за непажаданыя камэнтары ў сацсетках. Пасьля 2020 году жыла ва ўкраінскай Бучы, а з пачаткам вайны пераехала ў Варшаву.

У Вольгі засталося двое дзяцей, цяпер яны знаходзяцца пад апекай у Польшчы.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG