Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЦВК зарэгістравалі 56 кандыдатаў у Савет Рэспублікі. Астатніх 8 прызначыць Лукашэнка


Пасяджэньне ЦВК Беларусі. Фота sb.by
Пасяджэньне ЦВК Беларусі. Фота sb.by

Альтэрнатывы на выбарах у Савет Рэспублікі ня будзе.

У Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі паведамілі аб рэгістрацыі 56 кандыдатаў у Савет Рэспублікі – роўна столькі, колькі прадугледжвае заканадаўства для фармаваньня складу гэта палаты Нацыянальнага сходу.

«Усе грамадзяне адпавядаюць патрабаваньням заканадаўства, вызначаным для кандыдатаў у чальцы Савету Рэспублікі», – адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

Паводле ЦВК, усе кандыдаты маюць вышэйшую адукацыю і працуюць на кіроўных пасадах. 30% зь із зьяўляюцца прадстаўнікамі партый: 16 – партыі «Белая Русь» і адзін – Кампартыі.

У Савет Рэспублікі вылучаныя 15 чалавек зь мінулага скліканьня, 5 – кіраўнікі абласных і раённага Саветаў дэпутатаў, 5 – прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, 6 – кіраўнікі мэдычных устаноў і 5 прадстаўляюць адукацыйную сыстэму.

Вылучэньне ў чальцы Савета Рэспублікі пачалося 12-га і завяршылася 21 сакавіка.

Кандыдатаў вылучаюць на пасяджэньнях дэпутатаў мясцовых саветаў базавага ўзроўню шасьці абласьцей і Менскага гарадзкога савету.

Пасьля праверкі адпаведнасьці парадку вылучэньня кандыдатаў ЦВК складзе сваю выснову і ўхваліць рашэньне аб рэгістрацыі або матываванай адмове ў рэгістрацыі.

Савет Рэспублікі – гэта палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва, якую фармуюць 64 прадстаўнікі: па восем ад кожнай вобласьці і Менску (усяго 56) і яшчэ восем прызначае сваім указам Аляксандар Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG