Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Літвы адрэагаваў на заяву спэцслужбаў Беларусі пра атаку дронаў зь літоўскай тэрыторыі


Міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс. Архіўнае фота
Міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс. Архіўнае фота

Раней МЗС Літвы ўручыла часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Літве ноту пратэсту.

Міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс лічыць невыпадковай заяву КДБ Беларусі пра нібыта падрыхтоўку атакі дронамі зь літоўскай тэрыторыі.

«Імаверна, мэтай зьяўляецца пасеяць смуту, паўплываць на палітычныя працэсы ў краіне, і таму адказам павінна быць казаць праўду — удакладняць або зьняпраўджваць інфармацыю, якую распаўсюджваюць», — працытавала агенцтва BNS Габрыелюса Ландсбергіса.

Паводле яго, калі такія паведамленьні стануць больш частымі, Літве зьвернецца па кансультацыі да сваіх хаўрусьнікаў.

26 красавіка МЗС Літвы ўручыла часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Літве ноту пратэсту за заяву кіраўніка КДБ Беларусі Івана Тэртэля 25 красавіка на Ўсебеларускім народным сходзе пра тое, што Літва нібыта рыхтавала атаку дронамі па аб’ектах у Менску.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG