Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яндэкс Музыка» заблякавала старонку папулярнага беларускага выканаўцы Ap$ent


Арсені Кісьляк (AP$ENT) з жонкай Марыяй. Фота: bysol.org
Арсені Кісьляк (AP$ENT) з жонкай Марыяй. Фота: bysol.org

Музычны сэрвіс «Яндекс музыка» абмежаваў доступ да старонкі беларускага сьпевака Ap$ent (сапраўднае імя — Арсені Кісьляк), пры пераходзе на яе зьяўляецца апавяшчэньне, што старонка «недаступная па патрабаваньні Раскамнагляду», паведамляе выданьне «Ведомости».

Выданьне накіравала запыт у Раскамнагляд, бо ў Расеі Кісьляк не прызнаны Міністэрствам юстыцыі «іншаземным агентам» і ня ўключаны ў пералік экстрэмістаў і тэрарыстаў, які вядзе Расфінманіторынг.

«Яндекс музыка» 27 сакавіка атрымала ад Раскамнагляду афіцыйнае патрабаваньне аб абмежаваньні доступу да старонкі артыста Ap$ent, прадстаўнік музычнага сэрвісу сказаў выданьню: «Мы зьвярнуліся ў Раскамнагляд і Генпракуратуру па тлумачэньні прычын».

У іншых расейскіх музычных стрымінгавых сэрвісах — «VK музыка», «МТС музыка» і «Гук» профіль артыста Ap$ent пакуль дасяжны. Неўзабаве старонка Ap$ent будзе заблякаваная і ў «МТС музыцы», расказалі выданьню ў гэтым сэрвісе. У «VK музыцы» ад камэнтароў адмовіліся. У «Гуку» на момант публікацыі не адказалі на запыт выданьня. У папулярных замежных музычных сэрвісах Apple Music і Spotify профіль артыста актыўны.

Магілёўскі музыка Арсені Кісьляк (ён жа AP$ENT) — аўтар папулярных у Беларусі гітоў «Мылю и молюсь» і «Песенка веселого беларуса». У 2022-м ягоную жонку Марыю асудзілі на год «хіміі» за камэнтар у сацсетках і Арсеній з жонкай тэрмінова выехалі зь Беларусі ў Грузію. AP$ENT напісаў пра гэта песьню «Можно, я с тобой?».

Паьля таго, як музыка расказаў у TikTok пра гісторыю стварэньня песьні «Можно, я с тобой?», яна набыла надзвычайную папулярнасьць. Цяпер песьня ўваходзіць у топ-чарты ўсіх расейскіх музычных сэрвісаў: на 27 сакавіка яна займае 2-е месца ў чартах «Яндекс музыки» і «МТС музыки», 4-ю пазыцыю — у «VK музыцы», а таксама 14-е месца ў чарце «Гуку». На YouTube відэа з гэтай песьняй мае больш за 7 млн праглядаў, яно займае 6-е месца ў рэйтынгу «100 найлепшых кліпаў» у Расеі на гэтым відэагостынгу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG