Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступствы ракетнай атакі Расеі на цэнтар гораду Сумы. ФОТА

13 красавіка каля паўдня расейскія войскі выпусьцілі дзьве балістычныя ракеты па цэнтры гораду Сумы на ўсходзе Ўкраіны. Прынамсі 34 чалавекі загінулі і больш за 100 атрымалі раненьні. У зоне пашкоджаньня знаходзяцца ўнівэрсытэт, жылыя дамы і крамы. Наступствы расейскай атакі на горад у Вербную нядзелю – у фота.



Асьцярожна! Гэтае фота можа шакаваць і выклікаць стрэс. Націсьніце, калі ўпэўненыя, што хочаце яго пабачыць.

Ахвяра расейскай атакі на Сумы

Начальнік галоўнага ўпраўлення выведкі (ГУР) Міністэрства абароны Ўкраіны Кірыла Буданаў паведаміў, што ўдар па цэнтры Сумаў дзьвюма балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М» 13 красавіка нанесьлі расейскія вайскоўцы з складу 112-й і 448-й ракетных брыгадащ.

Асьцярожна! Гэтае фота можа шакаваць і выклікаць стрэс. Націсьніце, калі ўпэўненыя, што хочаце яго пабачыць.

Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць рэгіёны Ўкраіны з ужываньнем розных відаў зброі: ударных дронаў, ракет, авіябомбаў, рэактыўных сыстэмаў залпавага агню.

XS
SM
MD
LG